BE RU EN

Чарговае надзвычайнае здарэнне ў менскім метро

  • 8.07.2014, 18:18

У менскім метро на станцыі «Кастрычніцкая» машыніст заўважыў няспраўнасць цягніка і высадзіў усіх пасажыраў.

«У 16:17 на станцыі метро «Кастрычніцкая» выявілася няспраўнасць цягніка. Таму людзі былі высаджаныя з салонаў, цягнік для агляду і рамонту прайшоў у дэпо. Цяпер для вызначэння характару няспраўнасці цягнік аглядаюць спецыялісты. Пры гэтым затрымкі руху метрапалітэна фактычна не было: цягнік стаяў дзве хвіліны», - распавёў onliner.by прэс-сакратар менскага метрапалітэна Андрэй Кузьмін.

Дарэчы, апошні інцыдэнт у менскім метрапалітэне здарыўся тры тыдні таму: у гадзіну пік метро спынілася на пяць хвілін праз нецвярозага пасажыра, які ўпаў на рэйкі на станцыі «Малінаўка». У той раз здарэнне не скончылася трагічна толькі дзякуючы хуткім дзеянням дзяжурных работнікаў.

Апошнія навіны