BE RU EN

Мацвіенка не пускае расейскіх сенатараў за мяжу

  • 8.07.2014, 17:36

Чальцам Рады Федэрацыі Расеі раяць не ездзіць за мяжу.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў верхняй палаце Федэральнага сходу РФ паведаміла яе спікер Валянціна Мацвіенка, піша РБК.

Паводле яе слоў, за мяжой сенатары могуць сутыкнуцца з правакацыямі. «Мы не выключаем такога, таму тут лепш на ваду лішні раз падзьмуць, чым апынуцца ў нейкай непрыемнай сітуацыі», - сказала Мацвіенка.

Як адзначыла спікер, такія рэкамендацыі накіраваныя не толькі сябрам Рады Федэрацыі, але і іншым чыноўнікам.

Адразу некалькі сенатараў патрапілі пад санкцыі ЗША, Еўразвязу і шэрагу іншых краін за іх ролю ў падзеях вакол Украіны і далучэння Крыму. Сярод іх спікер верхняй палаты Валянціна Мацвіенка, віцэ-спікер Яўген Бушмін, старшыня камітэта канстытуцыйнага заканадаўства Андрэй Клішас, кіраўнік камітэта абароны і бяспекі Віктар Возераў, намеснік старшыні міжнароднага камітэта Уладзімір Джабараў, а таксама Мікалай Рыжкоў, Алег Панцялееў, Аляксандр Татонаў. Кіраўнік міжнароднага камітэта верхняй палаты Міхаіл Маргелаў патрапіў у «чорны спіс» Канады. Трапіла пад санкцыі і сенатар ад Крыму Вольга Кавіцыдзі.

Апошнія навіны