BE RU EN

Канчыта Вурст уважае Пуціна за «вельмі прывабнага мужчыну»

  • 8.07.2014, 16:10

Скандальнай артыстцы спадабаўся прэзідэнт Расеі.

Пераможца "Еўравізіі-2014" Канчыта Вурст не губляе надзеі пабываць у Расеі, і, магчыма, сустрэцца з прэзідэнтам краіны Уладзімірам Пуціным. У інтэрв'ю выданню The Guardian Канчыта прызналася, што ўважае Пуціна за даволі прывабнага мужчыну.

Так яна сказала, калі яе спыталі, ці магла б артыстка параіць Пуціну нешта змяніць у сваім стылі, піша ТСН.

"О, Божа! Не, не думаю. Павінна сказаць, што ён вельмі прывабны мужчына. Ведаеце, не варта блытаць адно з іншым", - адказала Вурст.

Фота: Getty Images

Апошнія навіны