BE RU EN

На вуліцах Менска з'явяцца бясплатныя ровары

  • 8.07.2014, 12:00

Але толькі да канца лета.

Летняя акцыя "Веласіпед за падзяку!" стартуе ў Менску 11 ліпеня, паведамілі БелТА ў Групе кампаній А-100.

З 11 ліпеня на цэнтральных праспектах Менска размесцяцца пункты пракату, на якіх штодня з 10.00 да 22.00 пры наяўнасці пашпарта можна будзе бясплатна ўзяць ровар. У суботы двухколавы транспарт бясплатна будуць выдаваць на аўтазапраўках кампаніі А-100. Такім чынам, агулам у летняй акцыі "Веласіпед за падзяку!" задзейнічаныя амаль 200 ровараў.

Акцыю група кампаній А-100 праводзіць супольна з Менскай веласіпеднай суполкай. Акрамя бясплатных пракатаў, арганізатары маштабнага мерапрыемства на некалькі дзён перасадзяць на ровары самых вядомых менчукоў і гасцей сталіцы, правядуць конкурс "Дзелавы ровар" на самую веласяброўскую арганізацыю, прэзентуюць гораду брэнд "I bike Miеnsk". А таксама правядуць рэвізію веласіпеднай інфраструктуры сталіцы, навучаць пачаткоўцаў і ўсіх ахвотных няхітрым правілам абыходжання з "жалезным канём", запусцяць сацыяльную рэкламу, якая прапагандуе веласіпедны лад жыцця, правядуць серыю акцый для барацьбы са стэрэатыпамі, якія перашкаджаюць ператварэнню ровара ў паўнавартасны транспартны сродак у Менску.

Нагадаем, што бясплатныя ровары на вуліцах еўрапейскіх гарадоў - звычайная практыка.

Апошнія навіны