BE RU EN

Выйшла інтэрнэт-гульня «Злы Суарэс»

  • 8.07.2014, 11:10

У інтэрнэце з'явілася флэш-гульня, выпушчаная паводле матываў скандальнага эпізоду ў матчы зборных Італіі і Уругвая на ЧС-2014 у Бразіліі.

Галоўнымі героямі цацкі з'яўляюцца Луіс Суарэс і Джорджа К'еліні.

Паводле правіл гульні, гульцам трэба кусаць італійскага абаронцу і, такім чынам, зарабляць прызавыя балы. Кожны ахвотны можа пагуляць у Angry Suarezzz на афіцыйным сайце angrysuarezzz.com.

Апошнія навіны