BE RU EN

Эльмар Брок пераабраны старшынём камітэта замежных спраў Еўрапарламенту

  • 8.07.2014, 9:42

Дэпутат Эльмар Брок, вядомы сваім прынцыповым стаўленнем да рэжыму Лукашэнкі, пераабраны на пасаду старшыні камітэта замежных справаў Еўрапарламенту.

Адпаведная пастанова была прынятая 7 ліпеня на ўстановачным пасяджэнні камітэта ў Брусэлі, піша выданне "ЕЗ-плюс".

Дэпутаты таксама абралі чатырох віцэ-прэзідэнтаў. Імі сталі Рычард Легутка (група еўрапейскіх кансерватараў і рэфармістаў, Польшча), Марына Альбіёл Гузман (група аб'яднаных левых, Гішпанія), Ян Мірча Паску (група Прагрэсіўнага альянсу сацыялістаў і дэмакратаў, Румынія) і Андрэй Плянковіч (група народных партый, Харватыя).

Нагадаем, Брок ужо ўзначальваў камітэт папярэднія 2,5 гады.

Апошнія навіны