BE RU EN

Для будаўніцтва трэцяй лініі метро трэба зруйнаваць 102 будынкі

  • 8.07.2014, 9:22

Для будаўніцтва трэцяй лініі Менскага метрапалітэна трэба зруйнаваць 102 будынкі і збудаванні, якія належаць юрыдычным асобам і арганізацыям.

Пра гэта, як паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны», паведаміў на аператыўнай нарадзе ў Менгарвыканкаме начальнік УП "Дырэкцыя будаўніцтва Менскага метрапалітэна» Павел Царун.

- Пад першы этап руйнавання падпадаюць 36 будынкаў і збудаванняў, - адзначыў ён. - З іх ўжо зруйнаваныя блізу 20, на стадыі афармлення знаходзяцца 8.

На тэрыторыях, дзе пройдзе трэцяя галіна падземкі, «Мінскметрабуд» таксама вядзе працу пракладкі цепламагістраляў, высакавольтных кабельных ліній, водаправода, каналізацыі і падрыхтоўкі асноўных катлаванаў для будаўніцтва новых станцый.

Праектная дакументацыя на гэты момант распрацаваная для станцый «Вакзальная», «Юбілейная», «Жукоўскага», часткова - «Клары Цэткінай».

Трэцяя лінія метрапалітэна будзе мець 14 станцый. Першы адцінак будаўніцтва складаецца з 7 станцый і дэпо. Агульная даўжыня блізу 8 км. Закончыць будаўніцтва першай чаргі плануецца ў 2017 годзе.

Апошнія навіны