BE RU EN

Маразм расейскіх СМІ мацнее (Відэа)

  • 7.07.2014, 23:02

Расейскія прапагандысты шакавалі чарговай порцыяй глупства.

Расейскі прапагандысцкі тэлеканал «Расія 24» паказаў гледачам нібыта ўзламаную перапіску народнага дэпутата Украіны, былога адваката Юліі Цімашэнкі Сяргея Уласенкі, у якой ён абмяркоўвае гандаль органамі з нямецкім лекарам Вольгай Вібэр і камандзірам батальёна «Данбас», пішаа «Галоўкам».

Як гэта прынята ў гандляроў органамі, абмеркаванне вялося праз Facebook. У прыватнасці, у сюжэце гаворыцца, што нямецкі лекар прапаноўваў Уласенку «адбіраць сэрца і ныркі ў яшчэ жывых людзей, параненых падчас баявых дзеянняў».

Таксама Уласенка і Вібэр нібыта абмяркоўваюць замовы: «17 сэрцаў, 50 нырак, 35 штук новай пясчонкі».

Апошнія навіны