BE RU EN

Калона БТРаў рухаецца з Расеі да мяжы Украіны (Відэа)

  • 7.07.2014, 21:02

Расея прадаўжае сцягваць тэхніку да межаў з Украінай.

Сёння жыхары Белгародскай вобласці знялі велізарную калону вайсковай тэхнікі, уся яна без нумарных знакаў, паведамляе news24ua.com.

Мяркуючы паводле відэа, у бок украінскай мяжы рухаюцца блізу 30 Камазаў з палівам, у тым ліку танкі і Кунг (тып закрытага кузава-фургона для грузавых аўтамабіляў, якія ўваходзілі ва ўзбраенне Савецкай арміі ВС СССР і армій краін Варшаўскага дагавора).

Нагадаем, 7 ліпеня першы намеснік старшыні Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Павел Шышолін паведаміў, што ў прымежных раёнах з боку Расеі заўважана ўзмацненне колькасці войскаў. «У прымежных з Украінай раёнах надалей назапашвацца тэхніка, прычым цяжкая тэхніка: танкі, БТРы», - распавёў ён.

Са слоў першага намесніка кіраўніка Дзяржпагранслужбы, расейцы спрабуюць запалохаць украінскіх вайскоўцаў. У якасці прыкладу Шышолін паведаміў аб тым, што ў населены пункт насупраць Харкаўскай вобласці прыбыло 10 гелікоптэраў, а ў раёне горада Мілерава (Растоўская вобласць РФ) з'явілася батальёна-тактычная тэхніка.

Апошнія навіны