BE RU EN

«Забітыя» камандзіры «Азова» перадалі відэапрывітанне Гіркіну

  • 7.07.2014, 20:37

Батальён «Азоў» жывы, будзе жыць і ідзе па Гіркіна.

Намеснік камандзіра батальёна «Азоў» у сувязях з грамадскасцю Ігар Масійчук запісаў відэазварот і зняпраўдзіў міфы расейскай прапаганды аб сваёй гібелі.

«Ва Украіне кажуць, што той, каго за вочы хаваюць жывым, будзе доўга жыць. Я задаволены тым, што мяне і камандзіра батальёна «Азоў» Андрэя Бялецкага «днраўцы» ужо пахавалі. Але, як бачыце, мы жывыя і ваюем», - паведаміў прадстаўнік батальёна.

«Больш за тое, заява кіраўніцтва «ДНР» і асабіста Гіркіна-Стрэлкі пра тое, што 70% батальёна «Азоў» знішчана імі на гары Саўра-Магіла не адпавядае рэчаіснасці. Гэта поўная бязглуздзіца, хворае ўяўленне асоб, якія разарвалі сувязь з рэальнасцю і жывуць ў іншым свеце», - заявіў Ігар Масійчук.

«На жаль, гэтая іх хвароба вельмі дорага абыходзіцца ўкраінцам, таму што льецца ўкраінская кроў. Але што б не адбывалася, батальён «Азоў» жывы, будзе жыць і ідзе па Гіркіна. Хутка мы за табой прыйдзем, пачвара», - скончыў свой відэазварот прадстаўнік дабравольніцкага батальёна.

Батальён «Азоў» - Дабравольнае ўзброенае фармаванне, у складзе якога знаходзіцца рота патрульнай службы міліцыі асаблівага прызначэння МУС Украіны. Сфарміраваны ў траўні 2014 года ў г. Марыупаль. У склад збройнага фармавання першымі ўвайшлі добраахвотнікі з дзвюх арганізацый - Аўтамайдана і руху «Патрыёт Украіны».

Апошнія навіны