BE RU EN

Лекарам «годна» падвысяць заробак на $15

  • 7.07.2014, 18:35

Павышэнне заробка медработнікамі складзе ўсяго толькі 150 тысяч рублёў.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў пастаянны чытач, лекар ультрагукавой дыягностыкі адной з менскіх паліклінік.

«1 ліпеня прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч заявіў, што з 1 верасня 2014 плануецца падняць заробкі лекараў і настаўнікаў у сярэднім на 15-18%. Але падвох у тым, на 15-18% узрасце не рэальны заробак, а толькі службовы аклад, які складае крыху больш за мільён рублёў. Астатняе набягае «шкоднасцю», прэміямі, інтэнсіўнасцю, стажам. Такім чынам «манна нябесная» ад Мясніковіча складзе ўсяго толькі 150-180 тысяч рублёў, якія дазволяць толькі кампенсаваць страты ад інфляцыі», - растлумачыў ён.

Варта таксама адзначыць, што ў чэрвені міністр аховы здароўя Васіль Жарко паабяцаў да восені «годна павысіць заробак лекарам». Але, мяркуючы з ўсяго, улады зноў падманулі медработнікаў.

Апошнія навіны