BE RU EN

Юрый Грабоўскі: «Галоўнае для Мішы - дамагчыся ўсяго самому»

  • 7.07.2014, 18:18

Бацька форварда «Айлендэрс» Міхаіла Грабоўскага Юрый Аляксандравіч распавёў пра прапанову «Чыкага».

«Мішу клікалі ў «Чыкага», але прапаноўвалі толькі аднагадовы кантракт. Зарплату прапаноўвалі нават большую, чым у Нью-Ёрку. На жаль, некаторыя ў Беларусі падумалі, што фінансавае пытанне мела галоўную ролю ў пастанове майго сына перайсці ў «Айлэндэрс», але гэта не так.

Галоўным у яго было жаданне чагосьці дамагчыся самому. З новай камандай, з новымі гульцамі. А за адзін сезон каманда не ствараецца», - сказаў Юрый Грабоўскі «Камсамольскай праўдзе ў Беларусі».

Як паведамлялася раней, за чатыры гады ў «Айлэндэрс» Міхаіл Грабоўскі атрымае 20 мільёнаў даляраў - 5 млн за адзін сезон. Гэта другі паказчык у камандзе.

Апошнія навіны