BE RU EN

Рагозін едзе ў Менск на вайсковую выставу

  • 7.07.2014, 16:58

У Менску з 9 да 12 ліпеня сёмым разам пройдзе міжнародная выстава ўзбраення і вайсковай тэхнікі MILEX-2014.

Пра гэта паведамілі БелТА ў Нацыянальным выставачным цэнтры "БелЭкспа".

"Выставу плануе наведаць расейская дэлегацыя на чале з віцэ-прэм'ерам Дзмітрыем Рагозіным", - таксама паведамілі ў НВЦ.

У гэтым годзе на выставе MILEX-2014 чакаецца амаль 30 афіцыйных дэлегацый з 23 краін. У Менск прыедуць кіраўнікі вайсковых устаноў розных дзяржаў і іхныя намеснікі, кіраўнікі міністэрстваў абароннай прамысловасці, буйных дзяржкарпарацый ды іншыя. Плануецца, што з экспазіцыяй азнаёмяцца вайсковыя аташэ ў пытаннях абароны, акрэдытаваныя ў Рэспубліцы Беларусь з больш чым 40 дзяржаў.

Экспазіцыя зойме амаль 5 тысяч кв м на закрытай і 8 тысяч кв м на адкрытай пляцоўках.

Фота: РІА "Новости"

Апошнія навіны