BE RU EN

Кім Чэн Ын заклікаў «тапіць ворагаў на дне мора»

  • 7.07.2014, 16:50

Дыктатар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын наведаў франтавы вайсковы дэпартамент, размешчаны ва Усходнім моры.

Пра гэта паведаміла мясцовае агенцтва навін The Korea Herald у панядзелак, піша Газета.ru.

Кім Чэн Ын «правёў агляд атрада абароны вострава Унг ...> які абараняе карэйскую заставу ва Усходнім моры», - паведамляе ЦТАК, не выдаючы дакладную дату здзейсненага візіту. Востраў знаходзіцца недалёка ад горада Вонсан, правінцыі Канвонда, і недалёка ад выспы Рыа, якую лідэр наведаў у мінулым месяцы.

Падчас здзяйснення візіту Кім Чэн Ын заявіў аб раней пастаўленай мэце ператварыць востраў Унг у «непрыступную цытадэль і выказаў глыбокае задавальненне вынікам.

Таксама ён паведаміў аб патрэбе «прыкладаць значныя намаганні на барацьбу з амерыканскімі стандартамі адукацыі» і заклікаў афіцэраў «тапіць ворагаў на дне мора» ў выпадку бітвы.

Лідэра Паўночнай Карэі суправаджала дэлегацыя, якая складаецца з чальцоў Карэйскага народнага войска, віцэ-маршала Хван Бён Со і генерал-палкоўніка Пак Чэн Чон.

Апошнія навіны