BE RU EN

Удзельнікі Tour de France скардзяцца на аматараў «сэлфі»

  • 7.07.2014, 16:40

Удзельнікі знакамітай велашматдзёнкі Tour de France паскардзіліся на фанатаў так званых «сэлфі», якія лезуць пад колы.

Пра гэта піша xsport.ua са спасылкай на The Daily Mail.

Са слоў спартоўцаў, у прыватнасці, Ціджэя ван Гардэрэна і Джэрэйнта Томаса, гледачы, якія выбягалі на трасу дзеля аўтапартрэта, маглі атрымаць сур'ёзныя траўмы, паколькі дзеля сэлфі людзі паварочваюцца спіной да пелатону, які хутка едзе.

Нагадаем, што ў рамках першай гонкі Tour de France перамогу атрымаў Марсэль Кіцель з каманды Giant-Shimano, а на другім этапе лепшым быў Вінчэнца Нібалі з «Астаны».

Апошнія навіны