BE RU EN

Клічко: У Кіеве небяспечна

  • 7.07.2014, 15:08

Мэр пракаментаваў начны інцыдэнт на Майдане.

Канфлікт на Майдане ў ноч на панядзелак сведчыць аб тым, што ў цэнтральнай частцы сталіцы сітуацыя неспакойная, заявіў мэр Кіева Віталь Клічко.

"На вялікі жаль, цэнтр Кіева не з'яўляецца бяспечным для кіян", - цытуе ягоныя словы Інтэрфакс-Украіна.

Як удакладніў Клічко, у выніку гэтага канфлікту ў шпіталь патрапіла чатыры чалавекі, раны яны атрымалі ў канфлікце з ужываннем траўматычнай зброі з гумовымі кулямі і нажоў.

Мэр таксама паведаміў, што з боку асобных майданаўцаў гучаць пагрозы падпаліць мэрыю. "Такія пагрозы ад асобных прадстаўнікоў майданаўцаў. Я мяркую, што гэта дэструктыў або правакацыя - не больш", - адзначыў ён.

Клічко падкрэсліў, што ён прадоўжыць свае перамовы з майданаўцамі, у тым ліку ў панядзелак, аб тым, каб яны вызвалілі дарогі для аднаўлення нармальнага руху. Паводле ягоных слоў, частка Майдана, адзін з найбольшых намётаў, прыбраны.

"Ім прапанаванае месца часовага размяшчэння ў Кіеўскай цытадэлі", - сказаў ён.

У той жа час, ён са шкадаваннем канстатаваў, што пратэстоўцы, якія засталіся на Майдане Незалежнасці, адмаўляюцца ад прапановы перасяліцца ў санаторыю пад Кіевам, у прыватнасці, у Пушчы Вадзіцы.

Як паведамлялася, у выніку канфлікту ноччу на Майдане ў Кіеве раны з траўматычнай зброі атрымалі чатыры чалавекі. У МУС распавялі, што ў ноч на панядзелак паміж актывістамі на Майдане паўстаў канфлікт. Пасля ад медыкаў прыйшло паведамленне, што да іх паступіў чалавек з агнястрэльнай ранай.

Апошнія навіны