Лукашэнка: Жніво сёлета будзе як ніколі вайсковым
- 7.07.2014, 14:34
Дыктатар зноў пагражаў чыноўнікам арыштамі.
Аляксандр Лукашэнка сёння падчас рабочай паездкі ў Бялыніцкі раён запатрабаваў забяспечыць высокую эфектыўнасць падчас жніва, піша БелТА.
"Майце на ўвазе, што ў гэтым годзе жніво будзе як ніколі "вайсковым". Хлеб вырас выдатны, і яго трэба прыбраць да грама", - сказаў ён.
Дыктатар папярэдзіў, што падвышаная ўвага да жніва будзе і з боку кантрольных органаў.
Падчас рабочай паездкі абмяркоўвалася праца і ў іншых накірунках сельскай гаспадаркі. Лукашэнка цікавіўся нарыхтоўкай кармоў, правядзеннем меліярацыйных работ у Магілёўскай вобласці.
Дыктатар таксама нагадаў адказным чыноўнікам аб жорсткім патрабаванні аднаўлення ў Беларусі ранейшых аб'ёмаў гадавання свіней.
Ён падкрэсліў, што адпаведную работу трэба закончыць у першым квартале 2015 года і папярэдзіў аб адказнасці, аж да крымінальнай, калі на свінакомплексах не будуць прынятыя патрэбныя захады для санітарнай абароны.
Віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы і губернатар Магілёўскай вобласці Пётр Руднік паведамілі Лукашэнку аб планах развіцця свінагадоўлі ў рэгіёне, у тым ліку аб аб'яднанні і змене формы ўласнасці шэрагу прадпрыемстваў.