BE RU EN

Індыйскі слон расплакаўся пасля вызвалення з няволі (Відэа, фота)

  • 7.07.2014, 14:10

У індыйскім штаце Утар-Прадэш актывісты дабрачыннай арганізацыі выратавання дзікіх жывёл вызвалілі з няволі слана на мянушку Раджы.

Пасля выратавання ад гаспадара, які жорстка абыходзіўся з ім, жывёліна расплакалася, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на The Daily Mail.

Гаспадар Раджы (яго імя не паведамляецца) 50 гадоў трымаў слана ў шыпаваных кайданах, біў і прыніжаў яго. Кожны дзень слон быў вымушаны выконваць на вуліцы паклоны перад мінакамі. Яго рацыён складалі падачкі ад разявак, а таксама знойдзенае ім на ходніках смецце.

Лёсам Раджы зацікавіліся заалагічныя абаронцы. Ім спатрэбіўся роўна год, каб дамагчыся выратавання слана з няволі. Калі актывістам, нарэшце, удалося зняць кайданкі, з траўмаваных ног слана, з ягоных вачэй пацяклі слёзы падзякі.

Высветлілася, што ў гаспадара Раджы не было ніякіх дакументаў на слана.

Працягласць жыцця сланоў складае 60-70 гадоў, жывёліна лічыцца дарослай з 20 гадоў. Калі гаворка ідзе пра хатняга слана, яго «працоўная дзейнасць» звычайна доўжыцца з шаснаццацігадовага ўзросту, заканчваецца па дасягненні саракагоддзя. Аднак у няволі жывёлы рэдка дажываюць да спелых гадоў, сярэдняя працягласць жыцця хатніх ды цыркавых сланоў складае прыкладна 25 гадоў.

photo: Press People
photo: Press People
photo: Press People
photo: Press People
photo: Press People
photo: Press People

Апошнія навіны