BE RU EN

Майк Тайсан: «Прэч з Украіны!» (Відэа)

  • 7.07.2014, 11:49

Легендарны амерыканскі баксёр Майк Тайсан падтрымаў Украіну.

Падчас кінафестывалю Tribeca Film Festival, які праходзіў у Нью-Ёрку, знакаміты баксёр выгукнуў расейскім журналістам «Прэч з Украіны!» («Get out of Ukraine»), паведамляе sport-xl.org.

Пасля гэтай рэплікі, якую Майк вымавіў з бачнай незадаволенасцю і раздражненнем, экс-баксёр сышоў з чырвонай дарожкі. Адзначым, што гэтая падзея адбылася ў красавіку 2014 года, аднак відэазапіс з'явіўся ў сетцы толькі цяпер.

Апошнія навіны