BE RU EN

У менскіх «Цвіках» эканомілі на наведвальніках

  • 7.07.2014, 11:36

Гандлёвая інспекцыя Мінгандлю Беларусі ў чэрвені праверыла працу менскіх рэстарацый «Цвікі» (ТАА «Піўная карта»), размешчаных на вуліцах Гікала і Ціміразева.

Як паведамляе сайт Мінгандлю Беларусі, падчас пазапланавых праверак, праведзеных у чэрвені 2014 года, знятая з рэалізацыі прадукцыя з прамінулымі тэрмінамі прыдатнасці на суму звыш 6 млн рублёў.

Устаноўленыя факты захоўвання прадукцыі з парушэннем тэмпературных рэжымаў і таварнага суседства, адсутнасці кантролю якасці і бяспекі выпускаемай прадукцыі.

Таксама выяўлены выпадкі падману пакупнікоў: пры выбарачным узважванні гатовых страў недавага ў іх склала ад 15 да 26% ад намінальнай масы, устаноўленай у тэхналагічных дакументах.

Акрамя гэтага, рэстарацыямі не выкананыя патрабаванні, што выстаўляюцца да гэтай катэгорыі аб'ектаў грамадскага харчавання (адсутнасць абрусаў, сурвэтак, сервіроўкі і г.д.).

Паводле вынікаў праверак у дачыненні да ТАА «Піўная карта» і вінаватых службовых асоб складзена звыш 10 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Апошнія навіны