BE RU EN

Pink Floyd выпусціць новы альбом «Бясконцая рака»

  • 7.07.2014, 10:47

Брытанскі рок-гурт Pink Floyd у кастрычніку выпусціць новы альбом The Endless River.

Пра гэта паведамляе Gazeta.ru са спасылкай на NME.

Паведамляецца, што аснову новага альбома складуць запісы жывых канцэртаў 1994 з музыкам Рычардам Райтам, які памёр у 2008 годзе ва ўзросце 65 гадоў.

Pink Floyd надоечы выпусціў юбілейны бокс-сэт свайго апошняга студыйнага альбома The Division Bell (1994 г.) на шасці дысках.

Апошнія навіны