BE RU EN

Анхель Ды Марыя: Заб'юся, але аднаўлюся да фіналу!

  • 7.07.2014, 9:23

Паўабаронца зборнай Аргенціны і мадрыдскага "Рэала" Анхель Ды Марыя мае шанец аднавіцца да фіналу чэмпіянату свету 2014 года.

Нагадаем, у матчы з Бэльгіяй (1:0) Анхель Ды Марыя атрымаў траўму - гулец парваў падкаленнае сухажылле. Аднак паўабаронца не пакідае спробаў аднавіцца да фіналу турніру, паведамляе "Прессбол", спасылаючыся на AS.

- Я хачу быць там. Я заб'юся, але аднаўлюся! Таму што калі мы выйдзем у фінал чэмпіянату свету, я хачу быць там. Партнёры маюць патрэбу ў ва мне.

Паводле крыніцы, для лячэння траўмы Анхель Ды Марыя выкарыстоўвае ствалавыя клеткі. Аналагічную працэдуру ён выкарыстаў напярэдадні фіналу Лігі Чэмпіёнаў.

Апошнія навіны