BE RU EN

Еўразвяз разгледзіць узмацненне санкцый супраць Расеі

  • 7.07.2014, 7:30

У Брусэлі пачынаецца чарговае пасяджэнне Камітэта сталых прадстаўнікоў дзяржаў ЕЗ.

Зноў будзе абмяркоўвацца пытанне ўзмацнення санкцый супраць Расеі.

Яшчэ адной тэмай сустрэчы стануць шляхі ўрэгулявання ўкраінскага канфлікту. 1 ліпеня Рада ЕЗ прыступіла да ацэнкі сітуацыі ва Усходняй Украіне і выканання Расеяй чатырох патрабаванняў ЕЗ.

Чакалася, што Камітэт на ўзроўні амбасадараў дасць папярэднюю ацэнку ў той жа дзень. Аднак прадстаўнікі ЕЗ пастанавілі правесці дадатковае назіранне за сітуацыяй ва Украіне.

Нагадаем, 27 чэрвеня Еўрапейская рада прыняла пастанову, згодна з якой да 30 чэрвеня ад РФ чакаўся шэраг захадаў для дээскалацыі сітуацыі ва Украіне. У адваротным выпадку Расею чакаў трэці этап санкцый ЕЗ. 1 ліпеня крыніцы ў Радзе ЕЗ паведамілі, што пытанне аб узмацненні санкцый пакуль не стаіць на парадку дня.

3 ліпеня прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка патлумачыў віцэ-прэзідэнту ЗША Джозэфу Байдэну падчас тэлефоннай размовы, што гатовы вярнуцца да рэжыму спынення агню, як толькі будзе пацверджанне аб яго выкананні ў двухбаковым фармаце, а таксама пры вызваленні ўсіх закладнікаў і ўстанаўленні кантролю за мяжой з дапамогай маніторынгу АБСЕ.

Дагэтуль, 2 ліпеня, у Бэрліне міністры замежных спраў Украіны Нямеччыны, Францыі і Расеі прыйшлі да высновы, што перамовы паміж сторанамі канфлікту ва Украіне аб замірэнні, за выкананнем якога прасочаць інспектары АБСЕ, павінны былі аднавіцца не пазней за 5 ліпеня.

Апошнія навіны