BE RU EN

Жодзінскія ўлады следам за менскімі забаранілі Купалле

  • 6.07.2014, 21:45

Следам за менскім гарвыканкамам, які забараніў правядзенне народнага свята ў сталіцы Беларусі, улады Жодзіна таксама адмовіліся ад правядзення Купалля ў горадзе.

Чым гэта ўсё тлумачыцца, не вядома. Аднак на мясцовым тэлеканале бягучым радком аб'яў гэтая інфармацыя тэрмінова даводзіцца да ўсіх мясцовых тэлегледачоў, паведамляюць чытачы сайта charter97.org.

Такім чынам, у цёплыя летнія дні ў горадзе БелАЗаў народны абрад будзе пад забаронай.

Апошнія навіны