BE RU EN

Супраць дарадцы Пуціна распачалі крымінальную справу ва Украіне

  • 5.07.2014, 18:44

Служба бяспекі Украіны (СБУ) распачала крымінальную справу ў дачыненні да дарадцы прэзідэнта РФ Сяргея Глазьева.

Кіраўнік СБУ Валянцін Налівайчанка паведаміў у суботу, што справа распачатая паводле артыкула Крымінальнага кодэкса Украіны - «публічныя заклікі да развязвання ваеннага канфлікту», паведамляе Інтэрфакс.

Налівайчанка заявіў, што СБУ хоча атрымаць свежчанні Глазьева супраць старшыні Данецка-Луганскага парламента Алега Царова і в.а. кіраўніка рэспублікі Крым Сяргея Аксёнава. «Яму варта даць свеждчанні - што менавіта Аксёнаў, Цароў яму раяць, якія менавіта заданні гэтыя людзі ад яго атрымліваюць», - сказаў ён.

Са слоў кіраўніка СБУ, украінскія следчыя разглядаюць Глазьева як адказнага за планаванне «ваенных аперацый, наданне тэрарыстам той ці іншай дапамогі, планаванне спецыяльных інфармацыйных аперацый».

Апошнія навіны