BE RU EN

Відэа з Будслава: малітва вернікаў з усяго свету

  • 5.07.2014, 18:29

У Будславе тысячы вернікаў прыйшлі пакланіцца іконе Божай Маці.

4-5 ліпеня ў Будславе (Мядзельскі раён Менскай вобласці) праходзяць урачыстасці ў гонар Будслаўскай іконы Божай Маці, паведамляе БелаПАН. 


У невялікай вёсцы ля касцёла Ушэсця Маці Божай сабраліся тысячы паломнікаў з усёй Беларусі і з-за мяжы. Яны ўзялі ўдзел у набажэнствах, галоўнае з якіх адбылося ў ноч на 5 ліпеня. Яго правёў апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці.

Літургіі папярэднічала працэсія вернікаў з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай, свечкамі і лампадамі. Ва ўрачыстасцях узялі ўдзел мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Будслаўскі абраз Божай Маці - адзін з самых паважаных у каталіцкай царкве і славіцца шматлікімі цудамі. Пачынаючы з 1992 года тысячы вернікаў прыходзяць і прыязджаюць пакланіцца святыні. 2 ліпеня 1996 года Маці Божая Будслаўская была абвешчаная нябеснай заступніцай Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

http://naviny.by/js/player.swf

Апошнія навіны