BE RU EN

ФІФА вывучыць акалічнасці атрымання траўмы Нэймарам

  • 5.07.2014, 16:44

Дысцыплінарны камітэт ФІФА вывучыць абставіны, пры якіх нападнік зборнай Бразіліі Нэймар атрымаў сур'ёзную траўму ў матчы 1/4 фіналу чэмпіянату свету-2014 з Калумбіяй (2:1).

Пра гэта паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на выданне Estadao.

Форвард, якому быў дыягнаставаны пералом трэцяга паяснічнага пазванка, на 88-й хвіліне сустрэчы сутыкнуўся з абаронцам калумбійцаў Хуанам Суньігай. Пацярпелы пакінуў поле на насілках, а Суньіга атрымаў жоўтую картку. Такім чынам, Нэймар прапусціць астатні турнір, а на аднаўленне яму спатрэбіцца не менш за месяц.

У паўфінале Бразілія згуляе з Нямеччынай, якая ў паядынку 1/4 фіналу перамагла Францыю (1:0).

Апошнія навіны