BE RU EN

Тымчук: тэрарысты, што прарваліся ў Краматорск, плануюць паход на Данецк

  • 5.07.2014, 12:25

Групоўка тэрарыстаў, што прарвалася са Славянска ў Краматорск, рыхтуецца да далейшага прарыву на Данецк.

Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Фэйсбук Дзмітрый Тымчук, спасылаючыся на аператыўныя звесткі групы «Інфармацыйны Супраціў».

«У Краматорску да іх далучыліся прадстаўнікі мясцовага крыміналітэту. Для выезду з горада цяпер баевікі масава «экспрапрыююць» легкавыя аўтамабілі ў мясцовага насельніцтва», - напісаў Тымчук.

З ягоных звестак, агульная колькасць групоўкі, якая рыхтуецца да прарыву - больш за 1 000 чал.

Апошнія навіны