BE RU EN

Арсен Аваков: Бягуць!

  • 5.07.2014, 11:35

Пра тое, што адбываецца ў зоне АТА, напісаў кіраўнік МУС Украіны.

Сёння на сваёй старонцы ў Фэйсбуку міністр пакінуў запіс:

«Бягуць! Пад раніцу разведка дакладвае аб тым, што Гіркін і значная частка баевікоў збеглі са Славянска, пасеяўшы замяшанне сярод нешматлікіх пакінутых. Коцяцца да Горлаўкі. Па шляху іх «прывячаюць» нашы баявыя групы. Тэрарысты нясуць страты, здаюцца ў палон.

Пры гэтым - ніякага шапказакідвання і спрашчэння. Толькі гарантаваныя планамерныя дзеянні, якія не пакідаюць шанцаў тэрарыстам - гэта стратэгія штаба АТА на чале з Віктарам Мужэнкам, якую падтрымліваюць усе баявыя сілы, што ўдзельнічаюць у аперацыі.

А гіркіным, бесам і іншай навалачы мы растлумачым», - напісаў міністр.

Апошнія навіны