BE RU EN

Украіна закрывае парты Крыма

  • 5.07.2014, 11:30

Украіна неўзабаве афіцыйна закрывае для міжнароднага суднаходства марскія парты Еўпаторыя, Керч, Севастопаль, Хвядоса, Ялта.

Пра гэта паведаміла прэс-служба Дзяржаўнай інспекцыі бяспекі на марскім і рачным транспарце.

Нагадаем, што Украіна яшчэ ў сярэдзіне траўня паведаміла ММА аб падрыхтоўцы пастановы пра закрыццё крымскіх партоў.

Па сутнасці ж такая пастанова азначае, што любое судна, якое зайшло ў марскія парты паўвыспы, робіць гэта на свой страх і рызыку, паколькі суднаўладальнікі і капітаны судоў, якія праігнаравалі падобную забарону, могуць сутыкнуцца з сур'ёзнымі праблемамі (штрафамі, ці нават турэмным зняволенне). Падобныя прэцэдэнты на Чорным моры ўжо існуюць.

Апошнія навіны