BE RU EN

Расея не адмовілася ад планаў уварвання ва Украіну

  • 5.07.2014, 10:29

Гэта пацвярджаюць звесткі выведкі.

Міністэрства замежных спраў Украіны мае звесткі разведкі аб тым, што Расея разглядае магчымасць уварвання на ўсход Украіны. Пра гэта ў эфіры 5 канала заявіў дырэктар дэпартамента інфармацыйнай палітыкі МЗС Яўген Перабійніс.

У прыватнасці, Перабійніс адзначыў, што ёсць звесткі разведкі аб тым, што такі сцэнар Расея разглядала і прадаўжае разглядаць. «Таму мы павінны вельмі сур'ёзна да гэтага ставіцца і быць гатовымі да гэтага», - падкрэсліў чыноўнік.

У той жа час, на яго думку, Расея не пойдзе на такое, паколькі сітуацыя на фронце і ў геапалітыцы не на яе баку. «Адназначна Пуцін прайграе ва ўсіх франтах - і ў вайсковым, і ў палітычным плане. Таму, магчыма, гэта яго зараз і стрымлівае», - патлумачыў прадстаўнік Міністэрства замежных спраў.

Акрамя таго, са слоў Перабійніс, Расею стрымлівае ад неабдуманай агрэсіі «той рашучы падыход, які дэманструюць цяпер украінскія вайскоўцы і антытэрарыстычная аперацыя».

Апошнія навіны