BE RU EN

Лукашэнка павіншаваў Мадуру

  • 5.07.2014, 10:22

Дыктатар ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэлы Нікаласа Мадуру з Днём абвяшчэння незалежнасці.

«Венесуэла з'яўляецца стратэгічным партнёрам нашай краіны ў Заходнім паўшар'і, і мы надаём прынцыпова важнае значэнне паступоваму ўмацаванню беларуска-венесуэльскага супрацоўніцтва, якое спрыяе прагрэсу абедзвюх дзяржаў у сацыяльна-эканамічнай сферы і дапамагае адстойваць нацыянальныя інтарэсы на міжнароднай арэне», - гаворыцца ў віншаванні, якое прыводзіць прэс-служба кіраўніка.

Апошнія навіны