BE RU EN

Тэрарысты бягуць са Славянска ў Краматорск цэлымі калонамі

  • 5.07.2014, 9:31

Калона тэрарыстаў пад шчыльным агнём з боку ўкраінскай арміі пакінула Славянск і прыбыла ў Краматорск, паведамляюць мясцовыя жыхары.

Паводле розных звестак, ачапленне прарвалі блізу 50 адзінак тэхнікі - грузавікі, лёгкая і цяжкая тэхніка, паведамляе ЛІГАБізнесІнформ.

Тым часам у самім Славянску мясцовыя жыхары радуюцца вызваленню.

«Якая добрая раніца, проста выдатныя навіны. У нашай царкве не засталося ні аднаго чалавека ў вайсковай форме! Братоў, якія былі ў склепе СБУ, вызвалілі і яны выходзяць з горада. Быццам бы «апалчэнне» пакінула горад, а гэта значыць, што ні адзін бок страляць не будзе і прыйдзе мір», - напісаў Пётр Дуднік на сваёй старонцы ў Facebook.

Апошнія навіны