BE RU EN

Цацачная машына ўстанавіла рэкорд Гінеса (Відэа)

  • 4.07.2014, 19:44

Мадэль пад назвай R/C Bullet («радыёкіраваная куля») разагналася да хуткасці 314 кіламетраў у гадзіну.

Летась яна ўжо ўстанавіла сусветны рэкорд. Машына даўжынёй некалькі дзясяткаў сантыметраў змагла разагнацца да 304 кіламетраў у гадзіну. Але днямі Нік Кейс - стваральнік звышхуткіх мадэляў аўто - змог пабіць уласны рэкорд.

Ягонае апошняе дасягненне - 314 км/г (196 міль у гадзіну). Такога ўражлівага выніку канструктару ўдалося дасягнуць дзякуючы пастаянным дапрацоўкам ягонай цацачнай машыны.

Апошнія навіны