BE RU EN

Міністэрства аховы здароўя просіць аптэкі купляць беларускія бінты і вату

  • 4.07.2014, 19:33

Аптэкам рэкамендуецца купляць бінты, вату, лейкапластыр, пальчаткі і іншыя медыцынскія тавары ў беларускіх і расейскіх вытворцаў.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

«У мэтах рэалізацыі комплексу мерапрыемстваў, накіраваных на падтрымку айчынных вытворцаў медыцынскіх вырабаў, Міністэрства аховы здароўя прапануе кіраўнікам аптэк усіх формаў уласнасці, а таксама крам «Медтэхніка» забяспечыць закупку, рэалізацыю і пастаянную наяўнасць у асартыменце тавараў медыцынскіх вырабаў беларускай (расейскай) вытворчасці ў адпаведнасці з прыкладзеным пералікам», - гаворыцца ў паведамленні.

У рэкамендуемы пералік уваходзяць медыцынскія тавары першай неабходнасці: аднаразовыя шпрыцы, бінты, марля і марлевыя сурвэткі, вата, лейкапластыр і іншыя.

Нагадаем, раней Міністэрствам аховы здароўя быў зацверджаны пералік лекавых сродкаў беларускай вытворчасці, абавязковых для наяўнасці ў аптэках.

Апошнія навіны