BE RU EN

У Малдове забаранілі тэлеканал «Расія-24»

  • 4.07.2014, 15:03

Расейскі прапагандысцкі канал забаронены ў Малдове.

Каардынацыйная рада тэлерадыёвяшчання Малдовы падчас пасяджэння ў пятніцу прагаласавала за забарону вяшчання на тэрыторыі краіны расейскага тэлеканала «Расія-24» да 1 студзеня 2015 года.

У якасці прычыны такой пастановы каардынацыйная рада назвала «неадпаведнасць праграм канала кодэксу тэлевяшчання ў Малдове».

Нагадаем, парламент Малдовы на пасяджэнні ў сераду, 2 ліпеня, прагаласаваў за ратыфікацыю пагаднення аб асацыяцыі з Еўрапейскім звязам. Пагадненне было падпісанае краінай у канцы чэрвеня ў Бруселі. Дакумент прадугледжвае ўваходжанне краіны ў зону свабоднага гандлю Еўразвязу.

Апошнія навіны