BE RU EN

Пасол Ватыкана правядзе набажэнства ў Беларусі

  • 4.07.2014, 11:48

4-5 ліпеня ў Будславе (Мядзельскі раён) пройдуць святочныя імпрэзы ў гонар прастольнага свята Будслаўскай іконы Божай Маці.

5 ліпеня адбудзецца галоўнае набажэнства, якое правядзе Апостальскі нунцый у Беларусі (пасол Ватыкана) арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

На набажэнстве будзе прысутнічаць мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, іншыя святары, прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, дыпламаты, паведамляе БелТА.

Будслаўскі абраз Божай Маці - адзін з найбольш шанаваных у каталіцкай царкве і славіцца шматлікімі цудамі. Штогод да яго накіроўваюцца пілігрымы з розных куткоў Беларусі і з-за мяжы. У 2013 годзе Будслаў прыняў больш за 40 тысяч вернікаў з Беларусі, краін СНД, ЕЗ.

Апошнія навіны