BE RU EN

Беларускія дзеці пачынаюць спрабаваць спіртное ў 9 гадоў

  • 31.07.2014, 19:42

Праблема ўжывання непаўналетнімі алкаголю застаецца актуальнай для Беларусі.

Пра гэта піша «Менск-Навіны».

Часцей за ўсё непаўналетніх ловяць на крадзяжах. Акрамя таго, цяпер падлеткі ўчыняюць злачынствы, якія раней былі ўласцівыя дарослым: незаконны абарот наркатычных сродкаў, падробка грошай, злачынствы ў сферах высокіх тэхналогій.

Перадумовы, якія штурхаюць дзяцей на парушэнне закона, - няшчасце ў сям'і, ужыванне алкаголю і наркотыкаў. Прыкладна дзесятая частка парушальнікаў адзначылі, што яны парушылі закон, «ад няма чаго рабіць».

МУС звяртае ўвагу, што вострай праблемай застаецца алкагалізм моладзі. 50% забойстваў і нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў падлеткі ўчыняюць, будучы нецвярозымі. Акрамя таго, школьнікі пачынаюць раней ужываць спіртное - ужо ў 12-14 гадоў. У асобных выпадках з алкаголем завязваюць знаёмства нават дзеці 9-10 гадоў.

Апошнія навіны