BE RU EN

Расейцаў пакінулі без украінскіх семак

  • 31.07.2014, 18:03

Рассельгаснагляд з 1 жніўня ўводзіць забарону на імпарт сланечніка, соевых бабоў, кукурузнай крупы і шроту з Украіны.

Пра гэта паведаміў ІТАР-ТАСС памочнік кіраўніка службы Аляксей Аляксеенка.

З ягоных слоў, спецыялісты службы ветэрынарнага і фітасанітарнага кантроля выявілі ва ўкраінскай прадукцыі амброзію палыналісную і цэнхрус малакветкавы, якія ў Расеі прызнаныя карантыннымі.

За апошні час гэта ўжо не першая забарона, якая накладаецца расейскімі кантралюючымі органамі на ўвоз прадукцыі з Украіны. З 28 ліпеня ў Расею забаранілі ўвозіць ўкраінскія кансервы з гародніны, садавіны і рыбы.

У той жа дзень расейскія ўлады забаранілі правозіць у ручной паклажы і багажы раслінную прадукцыю з тэрыторыі Украіны. Таксама Расспажыўнагляд забараніў увозіць сокі, вырабленыя ва Украіне, пры гэтым забарона ставіцца і да сокавай прадукцыі для дзіцячага харчавання.

Апошнія навіны