BE RU EN

У Вілейцы начальнік ДАІ збіў 12-гадовага раварыста

  • 31.07.2014, 16:48

29 ліпеня начальнік Дзяржаўтаінспекцыі Вілейскага раёна на не рэгуляваным скрыжаванні збіў 12-гадовага раварыста.

Як паведамляе ўпраўленне ДАІ УУС Менскага аблвыканкама, ДТЗ адбылося 29 ліпеня днём на не рэгуляваным скрыжаванні вуліц Камарова і Чапаева ў Вілейцы. Аўтамабіль Nissan пад кіраваннем начальніка аддзела ДАІ Вілейскага РАУС здзейсніў паварот направа, збіўшы 12-гадовага раварыста. Хлопчык раптам выехаў на пешаходны пераход з-за грузавіка Mercedes, які спыніўся на другараднай дарозе.

У выніку ДТЗ раварыст атрымаў удары пляча, ранкі і пасля агляду медыкаў і аказання дапамогі быў адпушчаны дадому. Паводле факта ДТЗ прызначаная праверка.

Апошнія навіны