BE RU EN

Для тушэння пажараў пад Менскам выкарыстоўваюць авіяцыю

  • 31.07.2014, 16:25

МНС задзейнічала авіяцыю для тушэння сухой травы і іржышча ў Менску.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Міністэрства надзвычайных сітуацый Віталь Навіцкі.

"Мі-8 авіяцыі МНС працуе ў раёне вуліцы Карастаянавай і Даўгінаўскага тракта", - сказаў ён. У гэтым раёне назіраецца гарэнне іржышча і сухой травы ачагамі.

Як паведамлялася, для тушэння там задзейнічана 13 адзінак тэхнікі, у тым ліку МНС. Таксама іржышча і сухая трава гарыць у Менскім раёне на полі каля вёскі Малы Трасцянец, дзе задзейнічана 9 адзінак тэхнікі.

Апошнія навіны