BE RU EN

Берлін зняпраўдзіў сакрэтныя перамовы з Масквой

  • 31.07.2014, 16:00

Канцлерка Нямеччыны і прэзідэнт Расеі не вялі ніякіх сакрэтных перамоваў наконт Украіны.

Пра гэта паведаміла BBC прэс-сакратарка Ангелы Мэркель Крысціяна Віртц.

З яе слоў, апублікаваныя ў чацвер у газеце The Independent звесткі аб такіх перамовах не маюць пад сабой ніякай фактычнай асновы. Артыкул меў загаловак «Зямля ў абмен на газ».

Згодна з публікацыяй, Мэркель і Пуцін праводзілі таемныя кансультацыі, мэтай якіх было дасягненне кампрамісу ў сітуацыі вакол Украіны.

Мэркель, нібыта, прапаноўвала Пуціну цалкам спыніць фінансаванне і забеспячэнне сепаратыстаў на ўсходзе Украіны, пагадзіцца на прымальны для Кіева кантракт з «Газпромам» паводле паставак газу - а наўзамен была гатовая прызнаць кантроль Расеі над Крымам і абяцала не дапусціць уступленне Украіны ў NАТO.

Апошнія навіны