BE RU EN

Human Rights Watch патрабуе вызваліць азербайджанскую праваабаронцу

  • 31.07.2014, 14:33

Міжнародная праваабарончая арганізацыя запатрабавала ад уладаў Азербайджана неадкладна вызваліць Лэйлу Юнус.

На радзіме азербайджанскую праваабаронцу абвінавачваюць у здрадзе радзіме, ухіленні ад падаткаў і махлярстве, піша BBC.

"Падзеі апошняга часу, уключаючы напад на праваабаронцаў, відавочна дэманструюць, што абвінавачванні ў адрас Лэйлы і ейнага мужа Арыфа Юнуса - гэта спроба закрыць ім рот", - мяркуе намеснік дырэктара праграм у Еўропе і Цэнтральнай Азіі HRW Рэйчэл Дэнбэр.

У заяве HRW таксама гаворыцца, што міжнародныя партнёры Азербайджана, у першую чаргу Рада Еўропы, павінны даць зразумець, што далейшыя напады на праваабаронцаў у гэтай краіне будуць мець наўпроставыя наступствы на стасункі з Баку.

Муж і жонка Юнус першым разам былі затрыманыя ў красавіку ў бакінскім аэрапорце, калі спрабавалі вылецець за мяжу.

У чацвер суд пастанавіў арыштаваць Лэйлу Юнус на тры месяцы, а Арыфа Юнуса на час следства, з прычыны дрэннага стану ягонага здароўя, на час следства змясціць пад нагляд паліцыі.

Апошнія навіны