BE RU EN

«Лукойл» прадае свае АЗС ва Украіне

  • 31.07.2014, 12:37

Расейскі канцэрн «Лукойл» дамовіўся аб продажы аўстрыйскай кампаніі AMIC сваёй сеткі аўтазаправачных станцый і нафтабаз ва Украіне.

Кошт угоды не раскрываецца. У паведамленні кампаніі ўдакладняецца, што перамовы былі праведзеныя з ініцыятывы аўстрыйскай стараны і гаворка ідзе аб поўнай продажы кампаніі «Лукойл-Украіна», якая мае 240 бензакалонак.

Кантракт, паводле папярэдніх звестак, яшчэ рыхтуецца і будзе падпісаны бліжэйшым часам.

Акрамя «Лукойла» сваю сетку аўтазаправак ва Украіне мае таксама расейская кампанія «Раснафта», піша BBC.

Раней некаторыя экспэрты выказвалі меркаванне, што ў сувязі з канфліктам паміж Украінай і Расеяй расейскія актывы на ўкраінскай тэрыторыі могуць быць пад пагрозай экспрапрыяцыі на карысць фінансавых прэтэнзій Кіева да Масквы.

Апошнія навіны