BE RU EN

Узброеныя людзі рабавалі вёску пад Барысавам

  • 31.07.2014, 12:32

Трое ўзброеных маладзёнаў учынілі дзёрзкія рабаванні дамоў у Барысаўскім раёне.

У вёсцы Замужанне яны ўвайшлі ў двор аднаго з дамоў і, пагражаючы пісталетам і нажом, збілі і звязалі гаспадыню 1955 года нараджэння. Затым забралі залатыя завушніцы і схаваліся. У той жа вёсцы яны зайшлі ў незамкнёны дом і, таксама, пагражаючы зброяй, звязалі гаспадыню 1932 года нараджэння, пасля чаго завалодалі яе грашыма - Br10 млн, піша БелТА.

"Падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў устаноўлена, што злачынства ўчынілі трое беспрацоўных жыхароў Талачына, якія затрыманыя (двое з іх 1988 года нараджэння, трэці - 1992 года)", - паведамілі ў МУС.

Пры гэтым адзін з іх ужо быў раней судзімы за рабаванне, другі - за рабаванне і незаконнае абарачэнне наркотыкаў. Выкрадзенае канфіскавана.

Апошнія навіны