BE RU EN

Прагноз надвор'я на заўтра: 34 градусы цяпла і навальніцы

  • 31.07.2014, 12:13

У Беларусі 1 жніўня чакаецца пераменная воблачнасць.

У паўночна-заходніх раёнах прагназуюцца кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Вецер будзе паўднёвым 4-9 метраў у секунду з парывамі да 14 метраў у секунду, удзень месцамі пры навальніцах чакаецца шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі да 15-20 метраў у секунду, піша pogoda.by.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 14-20 градусаў, удзень - 30-34 градусаў вышэй за нуль, на паўночным захадзе - ад 26 да 29 градусаў са знакам плюс.

Такі характар надвор'я адпавядае аранжаваму ўзроўню небяспекі.

Апошнія навіны