BE RU EN

Антырэкорд: у гамельчука канфіскавалі два аўтамабілі адразу

  • 31.07.2014, 10:28

Суд Чыгуначнага раёна Гомеля канфіскаваў у 31-гадовага жыхара горада адразу два аўтамабілі за п'яную язду.

Прычына - кіраванне ў нецвярозым стане. Гэта своеасаблівы антырэкорд. Прычым усталяваны ён у адзін дзень з розніцай у тры гадзіны.

Падрабязнасці sb.by распавёў намеснік начальніка міжраённага аддзела ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Траянаў: «Грамадзянін К. быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ на аўтамабілі БМВ 318i з прыкметамі алкагольнага ап'янення. Агляду ён праходзіць не захацеў. Аўтамабіль адправілі на штрафстаянку. У той жа дзень ён быў затрыманы на самаходзе бацькі «Фольксваген-Шаран» з тымі ж прыкметамі. Са слоўпарушальніка, ехаў разбірацца ў ДАІ».

Крыху раней гамельчука ўжо пазбавілі пасведчання кіроўцы на 3 гады за кіраванне ў нецвярозым стане. Больш за тое, паводле звестак ДАІ, на ягоным рахунку 47 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Прыкладны кошт двух канфіскаваных аўтамабіляў звыш 30.000 даляраў.

Апошнія навіны