BE RU EN

Жырыноўскі запатрабаваў забараніць Сонца

  • 31.07.2014, 9:36

Галоўны палітычны блазан Расеі выкупаўся ў фантане на Манежнай плошчы ў Маскве.

Акцыя партыі ЛДПР супраць спякоты і сонца пад лозунгам "Давайце забаронім Сонца" прайшла 30 ліпеня, піша "Эхо Москвы".

Уладзімір Жырыноўскі прапанаваў зладзіць у сталіцы палярныя ночы, пачынаць працаваць а 7 гадзіне вечара або наогул запатрабаваць забарону Сонца. Праўда, як менавіта, ён не патлумачыў.

На раптоўную гулянне ў фантане з коньмі збегліся разявакі і турысты. Лідэр ЛДПР радасна зацягваў у ваду народ, крычаў "Мы не баімся спёкі!" і раздаваў марозіва.

Нагадаем, раней Жырыноўскі патрабаваў забараніць літару "ы" ў расейскім алфавіце.

Апошнія навіны