BE RU EN

Рабочыя «Паліміру» атруціліся парамі кіслаты

  • 31.07.2014, 9:33

Уцечка воднага раствору ацэтонітрыла адбылася на заводзе «Палімір» ААТ «Нафтан» у Наваполацку.

Пра гэта паведамілі ў Віцебскай абласной управе МНС.

Інфармацыя аб здарэнні паступіла ратавальнікам 30 ліпеня пад 14.00. У цэху №201 заводу «Палімір» ААТ «Нафтан» з фланцавага злучэння помпы адбылася ўцечка воднага раствору ацэтонітрыла, які разліўся на плошчы 1 квадратны метр. Пры спробе самастойна ліквідаваць выцечку атручванне парамі сінільнай кіслаты (уваходзіць у склад рэчывы) атрымалі слесар-рамонтнік і старшы майстар цэха. Абодва шпіталізаваныя.

Работнікі МНС наклалі бандаж з устаноўкай заціску на месца разгерметызацыі фланцавага злучэння і стварылі пенную падушку для спынення выпарэння сінільнай кіслаты.

Апошнія навіны