BE RU EN

Бляшанкавае піва «Аліварыя» разліваюць на заводзе «Крыніцы»

  • 30.07.2014, 21:33

«Аліварыя» разлівае сваё бляшанкавае піва на «Крыніцы».

Пра гэта паведаміў 30 ліпеня генеральны дырэктар ААТ «Піўзавод «Аліварыя» Дзяніс Шэрсценікаў, адказваючы на пытанні БелаПАН падчас прэс-канферэнцыі.

«У нас адсутнічае бляшанкавая лінія, менавіта таму мы робім разліў піва на «Крыніцы», робім гэта вельмі правільна і тэхналагічна», - сказаў Шэрсценікаў.

З ягоных слоў, разліў піва на «Крыніцы» «Аліварыя» пачала сёлета ў лютым.

«Мы выкарыстоўваем дарагі півавоз, зваранае піва туды запампоўваем, адпраўляем яго на «Крыніцу» і разліваем там нашы гатункі ў бляшанку. Умовы супрацоўніцтва з «Крыніцай» нас задавальняюць», - сказаў гендырэктар.

Адказваючы на пытанне, чаму кампанія робіць на «Крыніцы» толькі разліў піва, ён адзначыў: «Мы варым наша піва ў нас і адказваем за нашы гатункі».

У другім квартале 2014 «Крыніца» разліла для «Аліварыі» 133,5 тыс дал піва.

Апошнія навіны